Працаўнікі калёніі заяўлялі, што «пазбаўляюцца хламу».
«У перапоўненай наваполацкай папраўчай калёніі № 1 не хапае месца для захоўваньня прадуктовых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя калёніі дзейнічае такімі радыкальнымі мэтадамі. Пад зьнішчэньне рэчаў, якія нібыта сталі непрыдатнымі або „лішнімі“, могуць трапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зьменныя спартовыя гарнітуры, ручнікі і г. д.», — паведаміў тэлеграм-канал Maydayteam.
Пры гэтым, каб не «загрувашчваць» склад калёніі, дзе па законе сваякі з часам маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўваньне.
У выніку, як паведамілі праваабаронцам былыя асуджаныя, якія знаходзіліся ў ПК-1, людзі часта атрымліваюць ня ўсе рэчы, якія былі пазначаныя ў перадачах з волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў выпадак, калі для гэтага замовілі самалёт». Што рабіць, калі пагражае дэпартацыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы вязень бабруйскай калёніі расказаў пра зьдзекі ў ШЫЗА, якія падштурхоўваюць да суіцыду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рок-музыка, сапраўдныя ўнітазы і шпацыры пад купалам. Пагаварылі з тымі, хто прайшоў праз новае СІЗА ў Калядзічах