«Тытанік» паступова разбураецца ад узьдзеяньня марской вады

«Тытанік» на марскім дне. Архіўнае фота

Апошняя экспэдыцыя RMS Titanic Inc., амэрыканскай кампаніі, якая мае права на працу з абломкамі легендарнага лайнера, выявіла на дне акіяну прыкметы непазбежнага разбурэньня судна і яго фрагмэнтаў.

Аб гэтым паведамляе CNN са спасылкай на публікацыю на сайце RMS Titanic.

Так, напрыклад, частка раней непашкоджаных парэнчаў вакол перадпакоя часткі верхняй палубы карабля адвалілася і цяпер ляжыць на марскім дне, пад тым месцам, дзе яна першапачаткова знаходзілася.

На працягу наступных некалькіх тыдняў і месяцаў будзе праведзены больш дбайны агляд стану лайнера і яго зьмен зь цягам часу, паведамілі спэцыялісты. Ліпеньская экспэдыцыя, дзявятая для кампаніі з моманту першага наведваньня месца крушэньня ў 1987 годзе, уключала экспэртаў у акіянаграфічных выявах, акіянаграфіі, навукоўцаў і гісторыкаў. Былі зробленыя новыя здымкі патанулага судна, зарэгістраваныя новыя артэфакты і зоны рызыкі. Было зроблена больш за два мільёны фатаграфій.

Сярод адкрыцьцяў — і валізка кіраўніка аркестра і музыкі «Тытаніка» Ўолеса Хартлі, у якім захоўвалася скрыпка, на якой ігралі ў апошнія хвіліны «Тытаніка». Сярод знаходак унікальны нататнік пасажыра першай клясы Ўільяма Гарысана, выканаўчага сакратара кіраўніка дырэктара White Star, у якім задакумэнтаваны графік руху «Тытаніка» на 1912 год.

У 2019 годзе кадры сэрыі апусканьняў дасьледчай групы Triton Submarines паказалі ўплыў солевай карозіі, бактэрый, якія ядуць мэтал, і ўзьдзеяньня глыбінных плыняў на распад карабля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледчыкі маюць намер разрэзаць «Тытанік». Ім ужо дазволілі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадзіньнік ахвяры катастрофы «Тытаніка» зь Віцебску прадалі на аўкцыёне