Пра гэта паведамляе Iran International са спасылкай на адваката апазыцыянэра Аміра Раісіяна.
Шанбехзадэ напісаў свой твіт у траўні. Празь некалькі тыдняў, пасьля таго, як твіт набраў значна больш падабаек, чым пост Хамэнэі, мужчыну арыштавалі. 31 жніўня адвакат Шанбехзадэ паведаміў, што ягонаму падабароннаму прысудзілі 5 гадоў «за прапаганду на карысьць Ізраіля», чатыры — «за абразу ісламскіх сьвятыняў», два — за «распаўсюджваньне лжывай інфармацыі» і яшчэ адзін год за «антыдзяржаўную прапаганду» .
Як расказаў Раісіян, з 12 гадоў тэрмін Шанбехзадэ павінен правесьці ў турме 5, пасьля чаго зможа падаць прашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Адвакат спадзяецца абскардзіць прысуд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране заявілі, што верталёт з прэзыдэнтам Раісі пацярпеў крушэньне з прычыны перагрузу і ўмоваў надвор’яПа словах адваката, абвінавачаньне не даказала віну Шанбехзадэ паводле самага цяжкага артыкулу. У якасьці доказаў віны па іншых артыкулах суд прывёў яго пасты ў падтрымку палітвязьняў і адмены абавязковага нашэньня хіджабу, выкарыстаньне хэштэгу «#НеПакараньнямСьмерці», крытыку іранскіх выбараў і выказваньне радасьці з нагоды сьмерці былога прэзыдэнта краіны Эбрахіма Раісі.
У 2019 годзе Шанбехзадэ ўжо трапляў у турму — гэта адбылося пасьля пратэстаў, якія пачаліся з-за шматразовага павелічэньня цэнаў на паліва ў Іране. Тады апазыцыянэра абвінавацілі ў абразе сьвятыняў і лідэра Ісламскай рэспублікі, а СМІ, зьвязаныя з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, пісалі, што ён агент Масада.
Як адзначае Iran International, крытыкі іранскага рэжыму часта выкарыстоўваюць кропку і іншыя адзіночныя сымбалі, каб выказаць нязгоду з уладамі.