У апошнія некалькі месяцаў прэзыдэнцкі самалёт знаходзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы, і амэрыканскія спэцслужбы разам з дамініканскімі калегамі змаглі накласьці на яго арышт і забраць паветранае судна.
ЗША ўзмацнілі санкцыі супраць ураду Мадуры пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у канцы ліпеня, у выніку якіх ён быў пераабраны на трэці тэрмін. Як вэнэсуэльская апазыцыя, гэтак і значная частка міжнароднай супольнасьці, у тым ліку ЗША, не прызналі легітымнасьць выбараў, абвінаваціўшы Мадуру ў фальсыфікацыі іх вынікаў. На думку ЗША, рэальным пераможцам стаў кандыдат ад апазыцыі Эдмунда Гансалес. У адказ на абвешчаныя вынікі ў Вэнэсуэле пачаліся масавыя пратэсты, падчас якіх арыштавалі больш за тысячу чалавек, каля дзесяці загінулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ не прызнае «дэмакратычнай легітымнасьці» Мадура на пасадзе прэзыдэнта ВэнэсуэлыУ 2020 годзе ЗША абвінавацілі Мадуру ў кантрабандзе наркотыкаў і адмываньні грошай. Абвінавачаньні былі прад’яўленыя і іншым высокапастаўленым вэнэсуэльскім чыноўнікам, у ліку якіх старшыня Вярхоўнага суду і міністар абароны. Супраць іх у ЗША распачатыя крымінальныя справы.
Вэнэсуэла лічыцца адной з самых карумпаваных краінаў сьвету. Многія вэнэсуэльскія вайскоўцы і палітыкі, як мяркуецца, маюць дачыненьне да гандлю наркотыкамі і нелегальнай распрацоўкі радовішчаў карысных выкапняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд Вэнэсуэлы прызнаў Мадура прэзыдэнтам, нягледзячы на пратэсты