«Да 25-годзьдзя падпісаньня дамовы аб саюзнай дзяржаве, якое будзем сьвяткаваць у сьнежні сёлета, мы плянуем падпісаць з Расеяй міждзяржаўную дамову аб гарантыях бясьпекі дзьвюх краінаў, дзе будзе закладзены прынцып выкарыстаньня ядзернага ўзбраеньня і звычайнага ўзбраеньня, а таксама іншых мэтадаў абароны абедзьвюх краінаў, якія ўваходзяць у склад саюзнай дзяржавы», — заявіў Максім Рыжанкоў.
Ён яшчэ на пачатку ліпеня паведамляў, што Менск і Масква плянуюць падпісаць гэтую дамову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў пра свае перамовы з Пуціным і праблемы з выкананьнем дамовы аб гарантыях бясьпекі
Аляксандар Лукашэнка пасьля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валааме напрыканцы ліпеня заяўляў, што абмяркоўваў з прэзыдэнтам Расеі гэтую дамову аб гарантыях бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дакладна названыя крыніцы пагрозаў». На пасяджэньні УНС аднагалосна зацьвердзілі абноўленую ваенную дактрыну БеларусіУ ваеннай дактрыне Беларусі, прынятай сёлета на першым пасяджэньні новага складу Ўсебеларускага народнага сходу, не ўдакладняецца парадак ужываньня расейскай ядзернай зброі, разьмешчанай у Беларусі. У першы дзень працы УНС Лукашэнка на адпаведнае пытаньне адказаў: «Мэханізм не прапісаны. Гэта нашая справа з Пуціным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін можа нанесьці ўдар тактычнай ядзернай зброяй на мяжы Беларусі і Ўкраіны», — меркаваньне расейскага вайсковага экспэртаПаводле ўказу Пуціна ад 2 чэрвеня 2020 году «Расейская Фэдэрацыя пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў адказ на ўжываньне супраць яе і (або) яе саюзьнікаў ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць Расейскай Фэдэрацыі з ужываньнем звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўленае само існаваньне дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расеі няма неабходнасьці выкарыстоўваць ядзерную зброю для перамогі ва ЎкраінеСёлета Пуцін заявіў, што расейская ядзерная дактрына можа быць перагледжаная.