«Дзякуючы сумесным намаганьням Дзіяна ўжо на свабодзе. Спадзяёмся, што і астатнія выпадкі таксама вырашацца пазытыўна», — заявіў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
Юрыст Алесь Міхалевіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што на час разгляду экстрадыцыйнай справы Дзіяне абмежавалі выезд з краіны.
«Мы працягваем працаваць з армянскім МЗС па справе Дзіяны Маісеенкі і іншых беларусаў, якіх вышуквае рэжым Лукашэнкі з палітычных прычын», — гаворыцца ў камэнтары палітыка для СМІ.
Таксама Юрыдычная каманда Офісу накіравала ўладам Армэніі дакумэнт аб неправамерных дзеяньнях рэжыму Лукашэнкі і палітычных справах, такіх як справа Дзіяны, якія заводзяцца супраць грамадзян Беларусі з мэтай палітычнага перасьледу.
2 верасьня на грузінска-армянскай мяжы затрымалі беларуску Дзіяну Маісеенку. Як патлумачылі ёй армянскія памежнікі, у Беларусі дзяўчына ўжо больш як год у вышуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы былі ў шоку, бо ня ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Падрабязнасьці затрыманьня беларускі ў Армэніі