Пытаньне будзе разгледжанае Менскім гарадзкім судом 13 верасьня, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У 2024 годзе ў Беларусі спынілі дзейнасьць альбо пачалі працэс ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня татараў «Зікр уль-Кітаб», Рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі беларуска-туркмэнскага сяброўства «Достлук», грамадзкага аб’яднаньня «Грузінскае культурна-асьветніцкае таварыства „Мамулі“».
Раней улады ліквідавалі арганізацыі армянскіх, літоўскіх, сырыйскіх і іншых этнічных грамадаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 2020 году ў Беларусі ліквідавана ня менш за 1622 НКА — праваабаронцы LawtrendЗа пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца ліпеня 2024-га ў краіне ліквідавана ня менш за 1742 некамэрцыйныя арганізацыі — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, адзначаецца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі налічвалася 140 зарэгістраваных нацыянальна-культурных грамадзкіх аб’яднаньняў, якія прадстаўляюць 25 этнасаў. Найбольш аб’яднаньняў на пачатак году мелі палякі (37), габрэі (33) і расейцы (19).