На Паралімпійскіх гульнях у Парыжы у фінальным заплыве на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем беларускі паралімпіец, які выступае пад нэўтральным сьцягам, фінішаваў першым.
Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода для Бокага на Гульнях у Парыжы: раней ён выйграў золата на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем і на сьпіне.
Ігар Бокі 16-разовы паралімпійскі чэмпіён. Ураджэнец Бабруйску ў Парыжы выступае ў пяці дысцыплінах плаваньня сярод спартоўцаў з парушэньнямі зроку. Для яго гэта ўжо 4-я Гульні, у 2012-м у Лёндане ён здабыў 5 залатых мэдалёў, у 2016-м у Рыё-дэ-Жанэйра — 6, у 2021-м у Токіё ўзяў 5 залатых узнагарод. Таксама на рахунку 30-гадовага бабруйчаніна адно срэбра і адзін бронзавы мэдаль.
Акрамя таго, Бокі 28-разовы чэмпіён сьвету і 5-разовы чэмпіён Эўропы.
- Восем беларусаў, якія выступаюць на Паралімпійскіх гульнях як «нэўтральныя» атлеты, бяруць удзел у двух відах спорту. Шасьцёра ў плаваньні, двое — у лёгкай атлетыцы.