Тэкст віншаваньня паводле сайта Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) прыводзіць інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
На думку Веньяміна, Лукашэнка «з гонарам і годнасьцю нясе нялёгкі цяжар працы на высокай пасадзе, праяўляючы дзейны клопат аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці дзяржавы, уносячы значны асабісты ўнёсак у адстойваньне яе сувэрэнітэту і ўмацаваньне дружалюбных адносінаў зь іншымі краінамі, пераадольваючы сучасныя выклікі. пракладаючы шлях у сьветлую будучыню».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін, Валодзін, патрыярх Кірыл, арцыбіскуп Станеўскі. Хто і як павіншаваў Лукашэнку з 70-годзьдземПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году адносіны дзяржавы і цэркваў ускладніліся ў сувязі з тым, што многія герархі і вернікі розных канфэсіяў адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсіяў, якія адбыліся ў адказ на масавыя пратэсты.
З пачатку палітычнага крызісу ў 2020 годзе ўлады запалохваюць рэлігійных лідэраў і грамады, пагражаюць ім і затрымліваюць іх прадстаўнікоў, грамады робяцца аб’ектамі распальваньня нянавісьці і паклёпу з боку дзяржаўнай прапаганды, гаворыцца ў матэрыялах ініцыятывы «Хрысьціянская візія».
Паводле дадзеных ініцыятывы, зь верасьня 2020 па люты 2024 году 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх, 25 пратэстанцкіх сьвятароў, пастараў і служыцеляў сталі ахвярамі ператрусаў, затрыманьняў, судоў, арыштаў, крымінальнага перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хрысьціянская візія»: Перасьлед хрысьціянаў у Беларусі ўзмацняеццаАрцыбіскуп Горадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які памёр у красавіку летась, — адзіны з праваслаўных архірэяў БПЦ, які адкрыта асудзіў гвалт з боку сілавікоў і беззаконьне з боку ўладаў пасьля выбараў 2020 году, — быў у чэрвені 2021 году адпраўлены ў адстаўку. Пасьля ён заявіў журналістам, што яго адстаўка — палітычнае рашэньне.
На фоне ціску на рэлігійных лідэраў Беларуская праваслаўная царква адкрыта падтрымлівае Расею ў вайне з Украінай. Сьвята-Елісавецінскі манастыр рэгулярна ўдзельнічае ў акцыях, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію. 7 студзеня мінулага году падчас наведваньня кляштара з нагоды праваслаўнага Раства Лукашэнка падтрымаў збор дапамогі для расейскіх вайскоўцаў на фронце.