Дата дня
29 жніўня 1949 году ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу.
2 сьнежня 2009 году 64-я сэсія Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняўшы аднагалосна адпаведную рэзалюцыю, аб'явіла 29 жніўня Міжнародным днём дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.
Дамова аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў, прынятая на 50-й сэсіі Генасамблеі ААН у 1996 годзе, дасюль не набыла моц, паколькі яе не падпісала дастатковая колькасьць краін. Зь ядзерных дзяржаў не падпісалі дамовы Індыя, Пакістан і Паўночная Карэя, а ЗША і Кітай падпісалі, але не ратыфікавалі. У канцы 2023 году Расея адклікала ратыфікацыю Дамовы.
У гэты дзень
1289 — заснаваная інквізыцыя.
1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месячнай аблогі быў узяты горад Старадуб.
1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму Рэчы Паспалітай мовамі дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай былі зацьверджаныя польская і лацінская.
1919 — польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.
1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».
1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.
2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1632 — Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.
1756 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1890 — Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі ў 1927–1928 гадах.
1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.
1936 — Джон Макейн, амэрыканскі палітык, сэнатар ЗША ад штату Арызона, кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах 2008 году. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.
У памяці
1721 — Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідзкі стараста.
2014 — Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі