Дата дня
31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.
Таксама ў гэты дзень
1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.
1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.
1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.
1941 — праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман, насуперак перашкодам мясцовых уладаў, усталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.
1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.
1992 — на Менскім паштамце адбылося спэцгашэньне марак з Пагоняй.
1993 — расейскія войскі сышлі зь Літвы.
1994 — расейскія войскі сышлі з Латвіі і Нямеччыны.
1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.
1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла Першую чачэнскую вайну.
2020 — памежнікі не пусьцілі ў Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча. Гэта адбылося падчас перасячэньня мяжы на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі, без тлумачэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ўлез у палітыку і пацягнуў за сабой вернікаў, двайная адказнасьць»,— Лукашэнка пра «неўязнога» КандрусевічаУ гэты дзень нарадзіліся
1768 — Раймонд Корсак, паэт і паўстанец.
1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў у Беларусі і ў Літве.
1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф, ахвяра сталінізму.
1885 — Генадзь Багдановіч, асьветнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, ахвяра сталінізму.
1894 — Аляксандар Грубэ, скульптар, народны мастак Беларусі.
1915 — Янка Казека, літаратуразнаўца, энцыкляпэдыст.
1916 — Зінаіда Браварская, акторка тэатру, народная артыстка Беларусі.
1922 — Уладзімер Шыцік, пісьменьнік-фантаст.
2004 — Мікалай Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі.
У памяці
1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.
1931 ― Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
1996 — Пятрусь Макаль, паэт, драматург, перакладнік.
1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.
2010 — Юрась Сьвірка, паэт і перакладнік.