Мытнікі дарожнага посту ў Медніках затрымалі кантрабанду цыгарэт і грошай у краіну. Грошы, якія незаконна перавозіліся, знайшлі ў аўтобусе, які ехаў зь Беларусі ў Літву, паведамляе літоўская мытня.
Здарэньне адбылося 13 жніўня, калі мытнікі дэталёва правяралі пасажырскі аўтобус, які рухаўся па маршруце Менск — Вільня, праз пункт у Медніках.
«Ужо ў пачатку праверкі ў багажы грамадзяніна Беларусі, які кіраваў аўтобусам, супрацоўнікі знайшлі 8 блёкаў (80 пачак) нелегальных цыгарэт. Праверка была працягнута пасьля складаньня на парушальніка пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні. Падчас мыцьця рук у ёмістасьці з вадой супрацоўнікі знайшлі пакет з кантрабандай наяўных грошай у валюце розных краін», — адзначае мытня.
Мытнікі выявілі і сканфіскавалі 500 тысяч расейскіх рублёў, 242 016 новых туркмэнскіх манатаў, 9625 гамбійскіх даласі, 200 эўра і 200 брунэйскіх сэнаў. Агульны кошт сканфіскаваных грошай складае 70 240 эўра. Таксама затрыманы аўтобус МАЗ (яго кошт высьвятляецца).
У Віленскім аддзеле мытнай крымінальнай службы па факце кантрабанды пачалі дасудовае расьсьледаваньне, якое вядуць пракуроры Віленскай акруговай пракуратуры. Кіроўца аўтобуса дапытаны, у дачыненьні да яго выбралі меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Ідзе збор дакумэнтаў.
На працягу першага паўгодзьдзя супрацоўнікі мытні затрымалі ў парадку дасудовага расьсьледаваньня наяўных кантрабандных грошай на суму 443 тысячы эўра ў розных валютах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне спынілі дзейнасьць «кантрабанднага калідору», празь які перамяшчалі беларускія ўгнаеньні, лекі і тытунь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўска-беларускай мяжы затрымалі фуру з кантрабанднымі пазадарожнікамі. Іх схавалі за туалетнай паперай