Як паведамляе Памежны камітэт Беларусі, за выходныя агулам чэргі на памежных пераходах на выезд зь Беларусі для грузавога аўтатранспарту вырасьлі на 300 фураў і склалі каля 2500 фураў.
Беларускія памежнікі скардзяцца, што польскія, літоўскія і латвійскія памежнікі працягваць прапускаць транспарт з хуткасьцю, значна меншай ад ранейшай.
Найменшая чарга — на пераходзе Казловічы —Кукурыкі, дзе стаіць 500 аўтамабіляў.
Найгоршая сытуацыя — на літоўскіх пунктах пропуску. На памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі знаходзіца 590 аўтамабіляў. Перад пунктам пропуску Беняконі — Салечнікі знаходзіцца 730 фур.
На пасажырскім пераходзе Берасьце — Тарэспаль чарга трохі паменела. Калі перад пачаткам выходных у чарзе знаходзіліся 600 легкавых аўтамабіляў і 83 аўтобусы, то раніцай 26 жніўня — 550 легкавых аўтамабіляў і 70 аўтобусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы Беларусі з Польшчай уезду чакаюць больш за 100 аўтобусаў