Суд над Ігарам Бацяном праходзіць у закрытым рэжыме.
Як паведамляе праваабарончы рэсурс dissidentby, Ігара Бацяна абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў калёніі.
Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Пасьля вызваленьня з гэтай пасады ў 2017-м ён пайшоў працаваць начальнікам аддзела ў Фэдэрацыю хакею Беларусі, а пасьля зьнік з публічнай прасторы, паведамляюць праваабаронцы. Празь нейкі час стала вядома, што Бацян у СІЗА. Ігару Бацяну 60 год, ён родам зь Ліды.
Справу Бацяна з 26 жніўня ў Горадзенскім абласным судзе разглядае судзьдзя Руслан Гурын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 жніўня: за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ дваіх жыхароў Кобрыня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 жніўня: Жыхара Кобрыні затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту