У канцы ліпеня Аляксандар Лукашэнка памілаваў яго. 1 жніўня Крыгера разам з шэрагам іншаземцаў, зьняволеных у Расеі, і расейскіх палітвязьняў абмянялі на ўвязьненых на Захадзе расейскіх хакераў і супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Па вяртаньні ў Нямеччыну ў аэрапорце канцлер Нямеччыны Оляф Шольц паціснуў Крыгеру руку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа Крыгера». Чаму пра вызваленьне свайго грамадзяніна Нямеччына вядзе перамовы з Масквой, а ня зь МенскамАднак, як паведамляе выданьне Welt am Sonntag, абвінавачаньні, якія выстаўляліся Крыгеру ў Беларусі, вырашыла расьсьледаваць фэдэральная пракуратура Нямеччыны. Учыненьне выбуху, калі яно будзе даказанае, можа цягнуць за сабой крымінальную адказнасьць паводле арт. 308 Крымінальнага кодэксу Нямеччыны.
Згодна з заканадаўствам краіны, у выпадку ўчыненьня грамадзянінам краіны за мяжой асабліва цяжкіх злачынстваў, сьледчыя органы абавязаны правесьці расьсьледаваньне.
У супольнасьці былых беларускіх сілавікоў BelPol раней заявілі, што грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера асудзілі ў Беларусі паводле сфальсыфікаваных доказаў, сабраных сілавікамі Беларусі, якія справакавалі ягоны прыезд на беларускую тэрыторыю і выдалі сябе за прадстаўнікоў Службы бясьпекі Ўкраіны і палку імя Кастуся Каліноўскага.
Як адзначаецца ў расьсьледаваньні, праведзеным BelPol разам з Супольнасьцю чыгуначнікаў Беларусі, Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, натрапіў на інтэрнэт-мэсэнджары, створаныя сілавымі органамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
У матэрыяле адзначаецца, што з Рыка Крыгерам «пачалі весьці апэратыўную гульню», у часе якой яго завабілі на тэрыторыю Беларусі, а потым, адсочваючы яго празь перамяшчэньне мабільнага тэлефона, «вялі» па ўсіх маршрутах, каб сабраць «доказы» ягонай датычнасьці да «тэракту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Пазыцыі Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя»