Пасьля чэрвеньскіх выбараў у Вэнэсуэле пачаліся масавыя пратэсты. Іх удзельнікі абвінавачваюць Нікаляса Мадура, які, паводле афіцыйных звестак, перамог зь невялікім адрывам, у падтасоўваньні вынікаў. Прадстаўнікі апазыцыі настойваюць, што на выбарах перамог Эдмунда Гансалес з вынікам больш як 70% галасоў. Гэтае сьцьвярджэньне заснавана, у прыватнасьці, на зьвестках экзыт-полаў, апублікаваных у інтэрнэце.
Вярхоўны суд назваў іх несапраўднымі і прызнаў Мадура пераможцам выбараў. Ён таксама пагадзіўся са сьцьвярджэньнямі Мадура аб тым, што кібэратака, арганізаваная хакерамі з Паўночнай Макэдоніі, затрымала падлік галасоў у ноч выбараў і публікацыю дэталізаваных вынікаў. Доказы таго, што такая кібэратака мела месца, прыведзеныя не былі. Агенцтвы называюць Вярхоўны суд краіны ляяльным ураду Мадура.
Дзевяць дзяржаў Лацінскай Амэрыкі, сярод якіх Аргентына, Коста-Рыка, Панама, Парагвай, Эквадор, усумніліся ў перамозе Мадуры, заклікалі перагледзець вынікі выбараў. ЗША назвалі пераможцам выбараў Эдмунда Гансалеса.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, у сваю чаргу, павіншавалі Нікаляса Мадура зь перамогай на выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прапануюць Мадуру аддаць уладу ў абмен на памілаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка, Пуцін і Мадура загналі самі сябе ў адзін акоп», — журналіст Дуброўскі