Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрадаў спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў і байцоў АМАПу ў розных рэгіёнах Беларусі затрымалі 11 чалавек, якія зьяўляюцца лідэрамі і актыўнымі функцыянэрамі міжнароднай сэкты. Яны адказвалі за працу беларускай арганізацыі. Пра гэта паведаміла sb.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў.
Сэкта дзейнічала ў Беларусі з траўня 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі затрымалі лідэра сэкты «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя»Цяпер сілавікі правяраюць затрыманых на магчымае зьдзяйсьненьне ашуканскіх дзеяньняў у дачыненьні да грамадзян і іх маёмасьці, распальваньне рэлігійнай варожасьці, заклікі да правядзеньня дэструктыўных акцый, экстрэмізму.
«Заснавальнік псэўдарэлігіі — двойчы судзімы ўраджэнец Казахстану — пачынаў прасоўваць свае ідэі гвалтоўнага зьвяржэньня дзяржаўнай улады ў 2022 годзе ў Валгаградзкай вобласьці (Расеі. — заўв. Свабоды). Паступова да ілжэпатрыярха далучыліся расейцы зь іншых рэгіёнаў, а таксама грамадзяне шэрагу краін постсавецкай прасторы.
Сяліліся гэтыя людзі групамі ў глухіх вёсках, з выкарыстаньнем сацыяльных сетак і ўлётак вэрбавалі ў свае шэрагі новых адэптаў. Асноўным патрабаваньнем для ўступленьня ў арганізацыю было прынашэньне „клятвы вернасьці да апошняй кроплі крыві імпэратару“», — прывёў падрабязнасьці начальнік 10-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Сяргей Зубараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар Латышонак: «русский мир» сканае хутка, а Беларусь непазьбежна стане часткай Захаду