Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі лідэра сэкты «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя»


Ілюстрацыйнае фота. Імпэрскі сьцяг Расеі ў руках расейскіх спартовых заўзятараў
Ілюстрацыйнае фота. Імпэрскі сьцяг Расеі ў руках расейскіх спартовых заўзятараў

У Беларусі затрымалі лідэра сэкты «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя» Леаніда Ўласава, паведаміла 21 жніўня прапагандысцкае выданьне Sputnik Беларусь.

Паводле выданьня, групоўка вярбуе людзей для стварэньня ў Расеі дзяржавы «Трыадзіная Русь».

Яе заснавальнік Леанід Уласаў — ураджэнец Казахстану, неаднойчы судзімы, называе сябе «патрыярхам, царом, прарокам». Заклікае сваіх пасьлядоўнікаў да зьнішчэньня сваіх дакумэнтаў, адмовы ад пэнсіяў і сацыяльных дапамогаў, мэдыцынскага лекаваньня; людзям забараняецца працаваць на афіцыйнай працы і аддаваць дзяцей у школы. Людзі, якія далучыліся, прыносяць прысягу Ўласаву як імпэратару.

У лютым 2024 году паведамлялі, што расейская паліцыя затрымала арганізатараў групоўкі ва Ульянаўскай вобласьці.

15 жніўня МУС Беларусі прызнала арганізацыю «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя» экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі. Паведамленьне пра гэта зьявілася на сайце МУС Беларусі 20 жніўня.

Датычнымі да групоўкі абвешчаныя Дзьмітры Ярмак, Ганна Струкава, Галіна Фралова, Павал Левашук і Вольга Байкоўская.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG