22 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 550 легкавых аўтамабляў.
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, на 10:00 22 жніўня ў чэргах стаяла:
- 480 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
- 20 — Каменны Лог / Меднікі (Літва),
- 50 — Беняконі / Салечнікі (Літва).
- У кірунку Латвіі няма ніводнага аўтамабіля.
Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2560, зь іх:
- 680 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
- 620 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
- 660 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія),
- 600 — Казловічы / Кукурыкі (Польшча),
Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаяла 3690 фураў.
У чарзе на выезд у Польшчу стаяла 108 аўтобусаў. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы зь Літвой пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў чарга легкавікоў скарацілася амаль у 8 разоўЧэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі скардзіцца на краіны Балтыі за абмежаваньне доступу да мора