Беларуская амбасада паведаміла пра затрыманьне і заявіла, што прымала неабходныя захады для хуткага вызваленьня суайчыньнікаў.
«Амбасада Беларусі ў Бэрліне неадкладна ўключылася ў працу па найхутчэйшым вызваленьні часова затрыманых беларускіх грамадзян, якія рухаліся транзытам праз тэрыторыю Нямеччыны. У прыватнасьці, быў апэратыўна ўсталяваны кантакт з паліцыяй Франкфурту-на-Одэры, кіраўніцтвам беларускай турыстычнай кампаніі для прыняцьця ўсіх магчымых захадаў у дадзенай сытуацыі», — расказаў РИА Новости прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, «21 жніўня, арыентавана ў 18.30 менскага часу беларускія грамадзяне аўтобусам турыстычнай кампаніі зьехалі ў Беларусь».
Пакуль невядома, ці былі ў Нямеччыне прынятыя нейкія санкцыі да беларускіх турыстаў — напрыклад, забарона на ўезд у ЭЗ.
Анатоль Глаз таксама нагадаў пра неабходнасьць прытрылівацца візавых правілаў, усталяваных у Эўрапейскім зьвязе. Асабліва з улікам таго, як іх «гранічна прынцыпова» тлумачаць адпаведныя службы ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкім «шэнгенам» затрымалі ў Нямеччыне. Ім пагражае дэпартацыяЯк расказалі «Люстэрку» некалькі крыніц, каля 60 беларускіх турыстаў адправіліся на аўтобусе ў тур ад фірмы Interlux. Як пазначана на сайце фірмы, выезд адбыўся 19 жніўня зь Менску, пункт прызначэньня — Гішпанія. Фактычна аўтобус выехаў зь Беларусі ў Латвію (каб аб’ехаць чэргі), пасьля перасёк тэрыторыю Польшчы — у гэтых краінах праблемаў ня ўзьнікла. Далей ён накіраваўся ў Нямеччыну.
На мяжы Польшчы зь Нямеччынай быў пашпартны кантроль. Паводле крыніц выданьня, пасьля яго затрымалі каля 40 чалавек. З аўтобуса зьнялі тых беларусаў, у каго была першая паездка па грэцкай шэнгенскай візе. Тыя, для каго ўезд быў паўторны, змаглі працягнуць падарожжа. Затрыманых зьмясьцілі ў паліцэйскі ўчастак у горадзе Франкфурт-на-Одэры, яны правялі там больш за содні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса арыштавалі ў Італіі на запыт беларускіх уладаў