Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант побач зь ім ужо 10 гадоў. Натальля Качанава тры гады была кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі, і хоць апошнія пяць гадоў яна ўзначальвае Савет Рэспублікі, яе шмат хто называе «правай рукой Лукашэнкі» і нават адным зь ягоных імаверных наступнікаў.
Тым ня менш розныя аналітыкі ўжо ня раз зьвярталі ўвагу, што пасьля Ўсебеларускага народнага сходу, які прайшоў у красавіку 2024 году, Качанавай стала прыкметна менш у дзяржаўных мэдыя, і прыкладна ў гэты ж час пры Лукашэнку зьявілася новая Натальля.
27 чэрвеня Лукашэнка прызначыў першай намесьніцай кіраўніка сваёй адміністрацыі Натальлю Пяткевіч. Яна працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы, але фактычна ўжо 15 гадоў яна ў атачэньні Лукашэнкі.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, чым яна займаецца, прынамсі ў публічнай прасторы: