Раней стала вядома пра тое, што Аляксандар Лукашэнка памілаваў каля 30 палітычных зьняволеных, аднак іхныя прозьвішчы не ўдакладняліся, пішуць праваабаронцы.
На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозьвішчы сямі вызваленых палітвязьняў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы вызваленых.
16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур'ёзныя захворваньні. За апошнія дні з калёній па памілаваньні пачалі выходзіць палітзьняволеныя.
Вядома, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні, караюць за адмову. Праўладны палітоляг Юры Васкрасенскі, які раней уваходзіў у каманду Віктара Бабарыкі, называў лічбу ў 900 прашэньняў аб памілаваньні. Пра гэтым з турмаў прыходзілі зьвесткі, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні на імя Лукашэнкі, а за адмову караюць, у тым ліку адпраўляюць у ШЫЗА і карцары.
3 ліпеня выйшлі на волю 18 палітзьняволеных. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта было як сумоўе». Экс-палітвязень пра тое, як у калёніі прапануюць пісаць прашэньне аб памілаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За месяц — на 16,4% больш. У Беларусі расьце колькасьць асуджаных паводле крымінальных палітычных спраў