У Беларусі пачалі вучэньні для ваенкораў з акцэнтам на працы ў зоне ўзброенага канфлікту

Пачатак тактыка-спэцыяльных вучэньняў «Ваенкор-2024», 19 жніўня 2924. Фота Міністэрства абароны Беларусі

У вучэньнях удзельнічаюць 25 прадстаўнікоў СМІ.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку тактыка-спэцыяльных вучэньняў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі «Ваенкор-2024».

Як адзначылі ў прэсавай службе Міністэрства абароны, вучэньні праходзяць у адной з вайсковых частак Сіл спэцыяльных апэрацый, куды іх даставілі на вайскова-транспартным верталёце Мі-8-МТВ-5.

У вучэньнях удзельнічаюць 25 прадстаўнікоў СМІ, якіх будуць вучыць навыкам працы ў зоне ўзброенага канфлікту.

У праграме вучэньняў таксама агнявая падрыхтоўка, сувязь і радыёперамовы, рукапашны бой і самаабарона, асновы вайсковай тапаграфіі, інжынэрная, мэдычная і псыхалягічная падрыхтоўка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі расказалі, як рэагуюць на авіяцыю ў памежных раёнах Польшчы і краін Балтыі