Ужо сёньня: гадавіна праімпэрскага путчу ў Маскве

Барыс Ельцын выступае супраць путчу , 19 жніўня 1991.

Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.

У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

Таксама ў гэты дзень

1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.

1587 Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім. Перад гэтым яго прагналі з швэдзкага пасаду тамтэйшыя пратэстанты. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза


1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.

1925 — у Вільні пачалі выдаваць газэту «Жыцьцё Беларуса». Першая газэта, што выдавалася ад імя БСРГ.

1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначыў прэмʼер-міністрам сябра «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага.

Тадэвуш Мазавецкі перад заняцьцем пасады кіраўніка ўраду Польшчы. Ён стаў першым некамуністычным прэм'ер-міністрам у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны. Жнівень 1989

У гэты дзень нарадзіліся

1831Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1883 Габрыэль «Како» Шанэль, француская кутур’е і заканадаўца моды.

"Како" Шанэль, Парыж, 1944


1893Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.

1896Жан Піяжэ, швайцарскі псыхоляг.

1912 Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.

1946Віктар Гардзей, паэт і празаік.

1969Альгерд Невяроўскі, журналіст, працаваў у тым ліку і на Радыё Свабода.

У памяці

1506 — памёр Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1662Блез Паскаль, францускі навуковец.

Францускі навуковец і літаратар Блез Паскаль, партрэт работы Філіпа дэ Шампэня


1819Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.

1929 Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.

1936Фэдэрыка Гарсія Лёрка, гішпанскі паэт і драматург.

Фрэдэрык Гарсія Лорка

1943 — у ГУЛАГу загінуў Язэп Воўк-Левановіч, мовазнаўца. Паводле іншых зьвестак, такую дату паведамілі сваякам, а насамрэч ён быў расстраляны 2 лютага 1938.

1977 Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

2004Мікола Купрэеў, пісьменьнік.

2017 Алеся Фурс, удзельніца паваеннага антысавецкага Супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Вязень ГУЛАГу Алеся Фурс (Умпіровіч)