Пажар на коле агляду ў Ляйпцыгу, людзей шпіталізавалі з апёкамі і траўмамі ад падзеньня

Ілюстрацыйнае фота

Надзвычайнае здарэньне адбылося на ўсходзе Нямеччыны.

Шаснаццаць чалавек, якія пацярпелі ў выніку ўзгараньня кола агляду на фэстывалі ў Ляйпцыгу, знаходзяцца ў лякарні, паведаміла мясцовая паліцыя ў нядзелю.

Сярод пацярпелых чатыры чалавекі з апёкамі і адзін чалавек з траўмай, атрыманай пры падзеньні, паведамілі ў паліцыі.

Ніхто з пацярпелых не знаходзіцца ў стане небясьпечным для жыцьця.

У сувязі з пажарам 65 чалавек атрымалі мэдычную дапамогу. Пры гэтым, аднак, ніякай інфармацыі пра ўзрост і пол пацярпелых няма.

Здарэньне адбылося, калі адна з гандолаў кола агляду загарэлася каля 21:00 мясцовага часу ў суботу. Затым агонь перакінуўся на другую гандолу. Абедзьве былі цалкам зьнішчаны агнём, паведаміла агенцтва dpa, чый карэспандэнт апынуўся на месцы здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БМЗ і прадпрыемстве Беларускага таварыства глухіх адбыліся пажары
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паўднёвай Амэрыцы загарэлася найбуйнейшае балота Зямлі. Маштабы ахвяр і шкоды рэкордныя