Па дадзеных дзяржСМІ, усе загінулыя былі грамадзянамі Сырыі. Дакладная колькасьць забітых будзе абвешаная пасььля правядзеньня ДНК-тэстаў для ўстанаўленьня асобы ахвяр.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што авіяўдар быў нанесены па складзе зброі, які выкарыстоўвае радыкальная ісламісцкая групоўка «Хэзбала».
Удар быў нанесены пасьля таго, як у пятніцу былі прыпыненыя перамовы аб спыненьні агню ў сэктары Газа, удзельнікі дэлегацый павінны сустрэцца зноў на наступным тыдні.
У апошнія тыдні напружанасьць у рэгіёне ўзрасла пасьля ўдару па горадзе Мадждаль-Шамс на падкантрольных Ізраілю Галянскіх вышынях, у выніку якога загінулі 12 чалавек, у тым ліку дзеці. Улады Ізраіля ўсклалі адказнасьць за абстрэл на «Хэзбалу». Пасьля гэтага ізраільскае войска нанесла ўдар па прыгарадзе Бэйруту, сталіцы Лібану. У выніку ўдару быў забіты высокапастаўлены камандзір «Хэзбалы» Фуад Шукр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Катары пачынаюць новыя перамовы наконт спыненьня агню ў сэктары Газа. Чаго хочуць ХАМАС і Ізраіль?