Асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня анархіст Ігар Аліневіч у чэрвені трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэньне на язву страўніка, паведамляе тэлеграм-канал «Страна Для Жизни».
Абвастрэньне адбылося пасьля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШЫЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін.
Ігар — актывіст анархісцкага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 году. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэту экспэртыз у Гомельскай вобласьці. У выніку Ігара асудзілі на 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазьней яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі яго на турэмны рэжым у Жодзіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: анархіста Аліневіча перавялі зь лякарні ў турму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на ўкраінскай мове