Жанчыну асудзілі на 13 гадоў калёніі за забойства нованароджанага дзіця. Прысуд найвышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі пакінула бязь зьменаў.
Апублікаваныя некаторыя новыя падрабязнасьці справы. Генэральная пракуратура праінфармавала, што высьветліла сьледзтва. Праз 12 гадзін пасьля забойства мянчанку даставілі ў раённую лякарню, дзе адбылося нараджэньне другога мёртвага дзіцяці.
Да гэтага на ўліку ў мэдычных установах у сувязі зь цяжарнасьцю жанчына не стаяла.
Таксама ў заключэньні прыводзяцца высновы экспэртаў: «Жанчына ў пэрыяд зьдзяйсьненьня злачынства была ў стане падвышанай эмацыйнай напружанасьці, выкліканай псыхатраўмавальнай сытуацыяй, зьвязанай з родамі, і ў стане афэкту не знаходзілася».
У час судовых сьледзтва і слуханьняў падсудная неаднаразова зьмяняла свае паказаньні. У судзе яна настойвала на вэрсіі, што забіла дзіця з прычыны неасьцярожнасьці, а не наўмысна, як на тым настойвала пракуратура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі расьце колькасьць дзяцей у сацыяльна небясьпечным становішчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску хлопца адвезьлі ў рэанімацыю пасьля траўмы ў футбольнай сэкцыі. СК распачаў крымінальную справу