У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі, што берасьцейскія памежнікі ўначы 13 жніўня на ўчастку беларуска-польскай мяжы затрымалі трох грамадзян пры спробе выкарыстаць дрон «для супрацьпраўнай дзейнасьці».
«Правапарушальнікі прыехалі ў памежную зону на аўтамабілі. Пазьней вайскоўцы знайшлі ў транспартным сродку бесьпілётнік з пультам кіраваньня, 10 акумулятарных батарэй і таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці», — адзначаецца ў паведамленьні.
Кожнаму з затрыманых пагражае вялікі штраф.
У Беларусі з 1 красавіка забаранілі ўвоз, захаваньне, абарачэньне, эксплюатацыю і вытворчасьць бесьпілётнікаў і іх выкарыстаньне ў паветранай прасторы Беларусі без адпаведнага дазволу.
У верасьні 2022 году выкарыстоўваць дроны забаранілі ў памежнай зоне.