У Менску памёр пасол Сырыі

Сьцяг Сырыі

Пра гэта паведаміла сырыйская амбасада.

Пасол Сырыі Махамад аль-Умрані памёр у Менску. Пры гэта сырыйская амбасада паведаміла агенцтву ТАСС.

Прычына сьмерці дыплямата, якога Башар Асад накіраваў у Менск, невядомая.

Аль-Умрані быў амбасадарам у Беларусі з канца 2020 году. 3 лістапада таго году ён уручыў Лукашэнку даверчыя граматы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя выдала ордэр на арышт прэзыдэнта Сырыі Асада