Правяраць будуць ня ўсіх, каму выдалі пашпарты зь візамі, а выбарачна.
Як напісалі ў пасольстве, атрыманьне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай назначэньня зьяўляецца Італія. Гэта не выключае транзыту ці знаходжаньня ў іншых краінах шэнгенскай зоны.
Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць прадставіць сьведчаньні ранейшых паездак у Італію.
Гэта могуць быць:
- Аплачанае пражываньне ў Італіі з указаньнем прозьвішчаў і дат;
- Аплачаныя квіткі ў Італію ці пасадачны талён;
- Імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго ня менш за 50 эўра);
- Выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі;
- Сумесныя фатаграфіі — для заяўнікаў на запрашэньні грамадзян Італіі.
У амбасадзе адзначылі, што «вышэйзгаданыя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакумэнтаў, але могуць аказацца карыснымі для рашэньня аб выдачы візы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрошчаная сыстэма пераезду»? Што такое Нацыянальная карта Вугоршчыны і як яе атрымаць беларусу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі зьмены для студэнтаў і тых, хто падае дакумэнты ў Горадні і Лідзе