Артыкул 366-1 Крымінальнага кодэксу будзе называцца «Гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананьне сваіх паўнамоцтваў». Таксама артыкул прадугледжвае і адказнасьць за гвалт ці пагрозы ягоным сямейнікам.
За гвалт у іх адрас (ці пагрозы) альбо пашкоджаньне іхнае маёмасьці прапануецца прысуджаць ад 3 да 5 гадоў «хіміі» альбо ад 3 да 8 гадоў калёніі.
Сярод іншых ідэяў згадваюцца прапановы дапоўніць артыкулы 367 (паклёп на прэзыдэнта) і 368 (абраза прэзыдэнта). У артыкулах зьявіцца згадка пра «былога прэзыдэнта».
Законапраект будзе разглядаць парлямэнт, у выпадку ўхвальнага галасаваньня дакумэнт падпіша Лукашэнка.
Пасьля ўвядзеньня інстытуту прэзыдэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь у 1994 годзе гэтую пасаду займаў толькі адзін чалавек — Аляксандар Лукашэнка. Выбары ўсіх апошніх гадоў дэмакратычная міжнародная супольнасьць прызнае несапраўднымі праз шматлікія выпадкі фальшаваньня галасоў і палітычнага перасьледу нязгодных. Эўрапейскія і амэрыканскія палітыкі ня раз падкрэсьлівалі, што Лукашэнка ўтрымлівае ўладу ў дзяржаве незаконна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі прысуд пэнсіянэру з Барысава, які ў сваіх вершах нібыта «абразіў» Лукашэнку