Сілавікі затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык» Аляксандра Апольку за ўдзел у пратэстах 2020 году.
Ролік зь ім апублікавалі ў адным з на праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў. На відэа сілавікоў мужчына называе сваю пасаду і кажа, што затрыманы за «ўдзел у несанкцыянаваных маршах» у 2020 годзе. Таксама ён называе свой заробак.
Падрабязнасьцяў затрыманьня сілавікі не прыводзяць. Дзе цяпер Аляксандар Аполька і паводле якога артыкулу ці артыкулаў яго абвінавачваюць, таксама невядома.
«Мацярык» — беларуская сетка будаўнічых гіпэрмаркетаў. У Беларусі пяць крамаў «Мацерыка» — дзьве ў Менску, па адной — у Віцебску, Берасьці і Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 жніўня: у Фаніпалі затрымалі 6 чалавек, у «сьпіс тэрарыстаў» дадалі 9 беларусаў