Расейскі відэахостынг Rutube, які лічыцца альтэрнатывай YouTube, зьнік з крамы AppStore

Расейскі відэахостынг Rutube, які лічыцца альтэрнатывай YouTube, зьнік з крамы аплікацыяў AppStore для карыстальнікаў Iphone.

«Наша праграма была выдаленая з крамы праграм AppStore. Гэта стала вынікам санкцыяў з боку амэрыканскай кампаніі, у выніку якіх быў абцяжараны доступ карыстальнікаў да нашых паслуг праз мабільную праграму», — гаворыцца ў паведамленьні сэрвісу ў тэлеграм-канале.

У Rutube паабяцалі «прыкласьці ўсе намаганьні, каб забясьпечыць вяртаньне праграмы» ў AppStore.

На фоне паведамленьняў аб запаволеньні амэрыканскага відэахостыга YouTube Rutube увайшоў у тройку самых спампаваных праграм у крамах AppStore і Google Play, 6 жніўня заўважыла «Медуза».

Праграму па-ранейшаму можна спампаваць у Google Play, Samsung Galaxy Store і App Gallery.

  • 25 ліпеня дэпутат Дзярждумы Аляксандар Хінштэйн заявіў, што хуткасьць загрузкі відэа на YouTube упадзе на 70%.
  • «Медуза» са спасылкай на крыніцы пісала, што расейскія ўлады рэкамэндавалі ўсім правайдэрам зьнізіць хуткасьць працы YouTube да 128 кілабіт у сэкунду.
  • Раніцай 8 жніўня частка карыстальнікаў з Расеі паведаміла пра збоі ў працы YouTube.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Расеі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства сувязі не чакае праблемаў з YouTube у Беларусі