Краіны выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
ЗША, Літва, Швэцыя і Фінляндыя заявілі пра салідарнасьць зь беларусамі ў іхнай барацьбе за дэмакратыю і свабоду.
«Беларускае грамадзтва ў 2020 годзе галасавала не за Аляксандра Лукашэнку, а за лідэра дэмакратычных сіл Сьвятлану Ціханоўскую. Праз фальсыфікацыі выбараў пачаліся масавыя пратэсты, якія былі здушаныя беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі. Рэжым Лукашэнкі ў інтарэсах Крамля працягвае агрэсіўную імпэрыялістычную палітыку русыфікацыі, ажыцьцяўляе эканамічнае, ваеннае і культурнае падпарадкаваньне Беларусі Маскве, зьяўляецца саўдзельнікам ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны», — адзначаецца ў заяве Міністэрства замежных спраў Літвы.
У дакумэнце сьцьвярджаецца, што Літва, як і раней, не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам, лічыць яго рэжым незаконным і дамагаецца яго поўнай міжнароднай ізаляцыі, санкцый і крымінальнай адказнасьці за рэпрэсіі ў Беларусі і падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны.
«Мінула чатыры гады з таго часу, як рэжым Лукашэнкі незаконна і жорстка скраў выбары ў Беларусі. Але Швэцыя будзе падтрымліваць беларускі народ і яго бясспрэчнае права зноў здабыць дэмакратыю і свабоду. Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца лідэрам беларускай дэмакратычнай апазыцыі, і мы падтрымліваем яе», — напісаў на сваёй старонцы на плятформе Х міністар замежных спраў Швэцыі Тубіяс Більстрэм.
Its been four years since the Lukashenko regime illegally and brutally stole the election in Belarus. But Sweden will stand behind the Belarusian people and its indisputable right to once again have democracy and freedom. Sviatlana @Tsihanouskaya is the leader of the Belarusian… https://t.co/zvV2mjeDrz
— Tobias Billström (@TobiasBillstrom) August 9, 2024
Кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанэн таксама заявіла пра салідарнасьць і падтрымку беларусаў. «Сёньня спаўняецца чатыры гады з моманту фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб мірна абараніць сваё права на выбар уласнай будучыні. Фінляндыя падтрымлівае дэмакратычную Беларусь і выступае на баку яе народу», — напісала яна на сваёй старонцы на пляфторме Х.
Today is the 4th anniversary of the fraudulent presidential elections in Belarus. Hundreds of thousands of Belarusians took to the streets to peacefully defend their right to choose their own future. 🇫🇮 supports a democratic Belarus and stands with its people. #StandWithBelarus
— Elina Valtonen (@elinavaltonen) August 9, 2024
Дыпляматы ЗША заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
«9 жніўня 2020 году беларусы выйшлі на пратэсты супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў. Праз 4 гады больш за 1400 палітвязьняў застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызваленьня і падтрымліваем беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненьні», — адзначаецца ў паведамленьні амбасады ЗША ў Беларусі.
9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі на пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. 4 гады пасля, больш за 1400 палітвязняў застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення і падтрымліваем беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненні. pic.twitter.com/AlJjc5MNmQ
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) August 9, 2024
Напярэдадні з аналягічнай заявай выступіў Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ заявілі пра пагрозу для сувэрэнітэту і ідэнтычнасьці Беларусі і паабяцалі падтрымку дэмакратыі9 жніўня на заявы заходніх краін і Эўразьвязу адрэагавалі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Там іх назвалі «высакапарнымі» і абвінавацілі ЭЗ і «асобныя краіны» ў супрацьстаяньні.
«Сваімі заявамі датычна Рэспублікі Беларусь эўрачыноўнікі хацелі б прыхаваць уласныя правалы і непрадуманыя рашэньні ў эканоміцы, энэргетычнай сфэры, міграцыйнай палітыцы. Аднак найбольш складана Эўразьвязу прыхаваць відавочнае — крызіс ідэй уласнага разьвіцьця і стратэгіі выбудоўваньня дачыненьняў з суседзямі, у тым ліку і Беларусьсю», — адзначаецца ў заяве.
У МЗС Беларусі прапанавалі «Эўразьвязу вярнуцца ў рэчышча аб’ектыўных рэалій, прагматызму і дыялёгу».