Гэты вынік дазволіў Юліі Трушкінай выйсьці ў паўфінал спаборніцтваў, які пройдзе 10 жніўня.
Беларуска саступіла толькі амэрыканцы Нэвін Гарысан. Таксама ў другім папярэднім заездзе ўдзельнічалі вясьляркі з Чылі, Калюмбіі, Кітаю, ЗША, Малдовы і Ўкраіны.
На Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларускія атлеты заваявалі тры мэдалі: золата і срэбра ў батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, срэбраны мэдаль у весьляра Яўгена Залатога.
Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы
Зь Беларусі на гэтых Алімпійскіх гульнях выступаюць 17 спартоўцаў:
- Роварны спорт: Ганна Церах.
- Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
- Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
- Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
- Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
- Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
- Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
- Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
- Тэквандо: Георгі Гурцыеў.
Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі алімпійскага дня 4 жніўня для беларускіх спартоўцаў