Ужо сёньня: дзень народзінаў айца Аляксандра Надсана

Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі уніяцкі сьвятар, апостальскі візытатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.

Таксама ў гэты дзень

1618 — гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права.

1655 — Вільня захопленая маскоўскімі войскамі князя Чаркаскага і казакамі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі ўражваюць сваім дзікунствам. Урэшце падпаленая Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі 25 тысяч жыхароў гораду. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. Пасьля той трагедыі сталіца шэсьць гадоў была ў руках акупантаў, пакуль у 1661 годзе войскі гетмана Міхала Паца ня выбілі іх зь Вільні

1794 — пачалася першая, двухдзённая (8.8-9.8.1794), атака расейскіх войскаў на Вільню.

1815Напалеон адправіўся ў высылку на выспу Сьвятой Алены.

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

1919 — польскія войскі занялі Менск.

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 1919

1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».

1945 — СССР аб’явіў вайну Японіі ў ходзе Другой Сусьветнай вайны.

2008 — Расея пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 Барыс Жуковіч, гісторык, архівіст. 150 гадоў
1912 Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.

1940Алесь Каралёў, беларускі дэмакратычны актывіст.

1953 Уладзімер Пракапцоў, мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю (1998–2023)

У памяці

1530Канстанцін Астроскі, вялікі гетман літоўскі.

Канстанцін Астрожскі

1780Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

1976Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.

1976Вячаслаў Селях-Качанскі, беларускі опэрны сьпявак.

1976 — у Бэрліне памёр Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўнік. Заслужаны артыст Беларусі

1977 — архімандрыт Леў Гарошка, беларускі уніяцкі сьвятар, манах-марыянін, гісторык, журналіст, выдавец, перакладчык, галоўны рэдактар часопісу «Божым шляхам».

Леў Гарошка, фота з часопісу "Божым Шляхам", 1980 год

1986 Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.

2007 Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.