Дата дня
7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919–1928 гадах старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Таксама ў гэты дзень
1819 — войска Сымона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.
1915 — выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва». Рэдактарам быў Янка Купала. Галоўным чыньнікам закрыцьця стала Першая сусьветная вайна.
1930 — апошні суд Лінча ў ЗША.
1999 — уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.
2008 — пачалася вайна ў Паўднёвай Асэтыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1837 — Баляслаў Колышка, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1910 — Генадзь Цітовіч, музыказнаўца, этнограф, заснавальнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, народны артыст Беларусі.
1910 — Якуб Ермаловіч, беларускі пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.
1932 — Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец і гісторык літаратуры, пісьменьнік.
1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, былы старшыня Таварыства беларускай мовы.
1955 — Алесь Жамойцін, беларускі паэт, загадчык музэя Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.
1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.
У памяці
1903 — памёр Юльян Крачкоўскi, этнограф, фальклярыст і краязнаўца. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі і музэя. У сеціве можна прачытаць ягоныя кнігі «Быт заходня-рускага селяніна» і «Старая Вільня да канца ХVІІ ст.».
1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.
1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1913 год.
1995 — Максім Танк, народны паэт Беларусі, грамадзкі дзяяч.
2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.
2014 — Юрка Станкевіч, вядомы беларускі грамадзкі дзяяч, сын выбітных дзеячоў беларускай эміграцыі Янкі й Марыі Станкевічаў. Пахаваны ў чэскім Кладне.