Урад Беларусі ўхваліў праект дамовы з Кітаем пра тэхнічна-эканамічную дапамогу і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на перамовы аб ёй.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, урад дазволіў Міністэрству эканомікі пры неабходнасьці ўносіць зьмены ў праект дакумэнту, калі яны ня маюць прынцыповага характару, і ў выніку яго падпісаць.
У той жа час у пастанове не называюцца мэты, дзеля якіх урад Кітаю надасьць Беларусі такую дапамогу.
Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу. Як вынікае з пастановы, урады Беларусі і Кітаю падпісалі адпаведную дамову «шляхам абмену лістамі». Першы жылы комплекс здалі ў 2019 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менш калію, дрэва і мяса, больш гарэлкі. Як Кітай скарачае закупкі ў БеларусіШто папярэднічала
Аляксандар Лукашэнка 4 ліпеня ў Астане (Казахстан) на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы правёў кароткія перамовы з кіраўніком Кітаю Сі Цзіньпінам.
Пасьля гэтага міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў зрабіў свой першы замежны візыт у Кітай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Беларусі правёў перамовы ў Кітаі наконт «эўразійскай бясьпекі»