Савет Фэдэрацыі на пленарным пасяджэньні прыняў закон аб ратыфікацыі пратаколу аб унясеньні зьменаў у пагадненьне зь Беларусьсю аб узаемным выкананьні судовых пастановаў аб спагнаньні алімэнтаў, інфармуе газэта «Ведомости».
Пратакол ад 14 сьнежня 2023 году, як адзначаюць яго стваральнікі, накіраваны на ўдасканаленьне працэдуры спагнаньня алімэнтаў у Беларусі і Расеі.
Прадугледжваецца, што ў выпадку адсутнасьці ў спагоньніка зьвестак аб месцы жыхарства ці знаходжаньня даўжніка ўпаўнаважаныя органы бакоў пагадненьня могуць накіраваць выканаўчы дакумэнт для пачатку выканаўчага вядзеньня на вядомы адрас арганізацыі або іншай асобы, якая выплачвае даўжніку грошы.
Беларускі бок ратыфікаваў пратакол у траўні 2024 году.
Дзяржаўная дума Расеі ратыфікавала пратакол 30 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяўчына выйграла суд супраць бацькі. Чаму гэта натхняльная гісторыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі