Сёння на Алімпіядзе-2024 у Парыжы выступілі Крысьціна Ціманоўская ў забегу на 200 мэтраў за зборную Польшчы і беларуская раварыстка Ганна Церах у групавой гонцы.
Легкаатлетка Крысьціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, не прайшла кваліфікацыю ў паўфінал на бег 200 мэтраў, але ў яе будзе яшчэ адна спроба: 5 жніўня а 13:50. Сёньня Ціманоўская паказала 5-ы вынік у кваліфікацыі.
Раварыстка Ганна Церах у групавой гонцы на 158 кілямэтраў фінішавала 61-ай.
- На гэты момант у прадстаўнікоў Беларусі тры мэдалі: у скачках на батуце Іван Літвіновіч выйграў золата, Віялета Бардзілоўская – срэбра, вясьляр Яўген Залаты – таксама срэбра.
- Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежаваньні ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыніжаныя і адрынутыя. Алімпіяда, якая паказала сапраўднае стаўленьне сьвету да дыктатур Лукашэнкі і Пуціна