Удзел у фондзе бяруць BySol, BуHelp, арганізацыі Dissidentby і «Краіна для жыцця», якія ўваходзяць у кааліцыю «Хуткая гуманітарная дапамога». Назвы яшчэ чатырох арганізацый-удзельніц будуць абвешчаныя ў жніўні.
Андрэй Стрыжак назваў дзьве прыярытэтныя групы, зь якімі будзе працаваць фонд, — гэта былыя палітзьняволеныя, што знаходзяцца ў Беларусі, і сем’і цяперашніх зьняволеных. На другім этапе плянуецца ахапіць дапамогай таксама рэпрэсаваных беларусаў, не прызнаных палітвязьнямі.
Фонд будзе працаваць зь сьпісамі палітвязьняў ад арганізацыяў «Вясна» і Dissidentby, а таксама ад расейскай арганізацыі «Мэмарыял» — беларусаў, зьняволеных у расейскіх турмах.
Прадугледжваецца, што грошы ў фонд будуць уносіць урады краін. Паводле Стрыжака, ужо ёсьць дамоўленасьці аб складках ад Нарвэгіі і Швэцыі, чакаюцца ўклады яшчэ ад трох краін.
Стрыжак абяцае публічную грашовую справаздачнасьць, але падкрэсьлівае, што важна ўлічваць і бясьпеку тых, хто атрымлівае дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрэчкі аб палітвязьнях, новыя прызначэньні, дыскусіі пра выбары. Як прайшоў першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь»