АПК узнагародзіў 13 чалавек мэдалём Няскораных імя Ларысы Геніюш

Алана Гебрэмарыям атрымлівае ўзнагароду ад Сьвятланы Ціханоўскай

Пра гэта заявілі ў час трэцяй канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.

Адпаведную пастанову 3 жніўня падпісала кіраўніца Кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.

Мэдаль Няскораных прысуджаецца за «значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды».

Узнагароджаны:

  • Леанід Судаленка, праваабаронца;
  • Аляксандар Кабанаў, блогер;
  • Сяргей Пятрухін, блогер;
  • Алеся Буневіч, грамадзкай актывістка;
  • Натальлі Хершэ, грамадзка-палітычная актывістка;
  • Валерыя Чарнаморцава, дасьледніца, экскурсаводка;
  • Алана Гебрэмарыям, актывістка «Моладзевага блёку»;
  • Зьміцер Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

Імёны яшчэ 5 узнагароджаных не называюцца з прычынаў бясьпекі.

Уручэньне ўзнагароды Леаніду Судаленку

Узнагарода распрацаваная і вырабленая Геральдычнай Радай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабанчук стаў прадстаўніком АПК у абароне, Астапенка — у міжнародных справах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрэчкі аб палітвязьнях, новыя прызначэньні, дыскусіі пра выбары. Як прайшоў першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь»