Беларуска паставіла нацыянальны рэкорд у паўфінале, але ў вырашальным заплыве ня здолела разьвіць посьпех.
У фінальным заплыве на 100 мэтраў брасам у жанчын на Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларуска Аліна Змушка заняла апошняе, 8-е месца.
Яна паказала час 1.06,54. Гэты вынік горшы за паўфінал, у якім спартоўка праплыла дыстанцыю за 1.05,93 і паставіла тым самым нацыянальны рэкорд.
У сталіцы Францыі Змушка выступала, як і іншыя дапушчаныя да Алімпіяды беларускія спартоўцы, пад нэўтральным сьцягам. Беларусь пакараная за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў ваенным нападзе на Ўкраіну. Таксама пад нэўтральным сьцягам выступаюць і атлеты з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: (Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Махачкалы і Ўладзікаўказу. Хто прадставіць Беларусь на Алімпіядзе-2024