Пра гэта піша DW.
«Эрдаган ідзе па шляху Садама Хусэйна і пагражае напасьці на Ізраіль. Няхай ён прыгадае, што там адбылося і чым усё скончылася», — напісаў Кац у сацсетцы Х, праілюстраваўшы сваё паведамленьне фотакаляжам дзейнага турэцкага лідэра і былога прэзыдэнта Іраку.
Некалькі гадзін раней турэцкі прэзыдэнт заявіў, што Турэччына можа «ўвайсьці» ў Ізраіль, як яна ўжо рабіла ў мінулым зь іншымі краінамі і тэрыторыямі. «Мы павінны быць вельмі моцныя, каб Ізраіль ня мог рабіць гэтыя недарэчныя рэчы» з Палестынскай нацыянальнай аўтаноміяй, заявіў ён на сходзе сваёй кіруючай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць дапамагчы Палестыне ў вайне з Ізраілем, як зрабіў гэта ў КарабахуГаворачы пра Ізраіль, Эрдаган сказаў:
«Гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Карабах, гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Лібію, мы можам зрабіць тое ж самае зь імі».
Пазьней у тэлезвароце кіраўнік Турэччыны заявіў:
«Няма прычын, па якіх мы ня можам гэтага зрабіць. Мы павінны быць моцнымі, каб мець магчымасьць зрабіць гэтыя крокі».
- З пачатку ваеннай апэрацыі ізраільскай арміі ў сэктары Газа ў адказ на атаку радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС на Ізраіль адносіны паміж Ізраілем і Турэччынай рэзка пагоршыліся. Эрдаган назваў ХАМАС «вызвольнай арганізацыяй» і параўнаў прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу з Адольфам Гітлерам. У сярэдзіне ліпеня турэцкі лідэр заявіў, што ягоная краіна больш не пагодзіцца на супрацоўніцтва паміж NATO і Ізраілем, пакуль ня будзе дасягнуты трывалы мір на палестынскіх тэрыторыях.
- Апошнімі днямі сытуацыя на Блізкім Усходзе абвастрылася, пасьля таго як з боку Лібану Галянскія вышыні на тэрыторыі Ізраілю былі атакаваныя ракетай, у выніку чаго на стадыёне загінулі 12 дзяцей і юнакоў. У адказ Ізраіль у ноч на 29 ліпеня нанёс удары па аб'ектах руху «Хэзбала» ў Лібане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль атакаваў аб’екты «Хезбалы» ў Лібане ў адказ на ўдар па футбольным полі, які забіў 12 маладзёнаў