Са жніўня тытунёвыя вырабы ў Беларусі будзе прадаваць дачка расейскага холдынгу Alidi west. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі.
У прыватнасьці, Alidi west будзе прадаваць з 1 жніўня 2024 годуKent Crystal Red і Kent Crystal Exotic па 5,8 рубля за пачак, піша выданьне «Беларусы і рынак».
У Беларусі кампанія працуе з пачатку 2010-х, эксклюзіўна прадстаўляючы прадукцыю Procter & Gamble. У Расеі Alidi, створаная ў 1992 годзе ніжагародцамі братамі Лісічэнкамі, уваходзіла ў топ-200 найбуйнейшых прыватных кампаній краіны.
Цяпер у Alidi west ёсьць склады ў 28 гарадах на тэрыторыі Расеі, Беларусі і Кэніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працадаўцы ў Літве з 1 жніўня будуць плаціць дзяржаўнае мыта пры найманьні іншаземцаў