У Гомлі на вуліцы Сялянскай абрынулася частка будынку былога РАУС Цэнтральнага раёну.
Восеньню 2023 году комплекс РАУС быў выстаўлены на аўкцыён амаль за мільён рублёў. Пакупніку прапаноўвалася выкарыстоўваць будынак для разьмяшчэньня аб’ектаў грамадзянскай абароны, піша «Флагшток».
Цэнтральнае РАУС пераехала ў новы будынак на вуліцы Галавацкага ў сакавіку 2022 году.
У 2020 годзе будынак Цэнтральнага РАУС на вуліцы Сялянскай стаў месцам катаваньняў грамадзян, затрыманых падчас мірных акцыяў пратэсту. Многія пакідалі будынак РАУС з сур’ёзнымі траўмамі.
Абвальваньне будынку РАУС адбылося падчас правядзеньня рамонтных работаў.
На даху будынку засталіся складаваныя там будаўнічыя матэрыялы. Фасад у зоне абрушэньня быў папярэдне агароджаны, пашпарту будаўнічага аб’екту на агароджы не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку пажару ў шклоўскім РАУС загінуў мужчына. Жыхары гораду кажуць, што ён падпаліў сябе і сьледчага