Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на сумесную заяву праваабарончых арганізацыяў, апублікаваную на сайце цэнтру «Вясна».
Адпаведны статус атрымалі ўзятыя пад варту паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэксу («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») Юры Лагадзюк, Тацяна Францкевіч, Натальля Лабацэвіч, а таксама асуджаны на невядомы тэрмін паводле гэтага ж артыкула Ігар Жывалун.
Таксама ў сьпіс уключаныя Натальля Лявай (асуджаная на шэсьць гадоў калёніі паводле ч. 2 арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»), арт. 361-2 («Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), ч. 2 арт. 361-3 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»), узятыя пад варту Алеся Дзярнакоўская (арт. 361-2) і Аляксандар Сырыца (арт. 361 — «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», і арт. 368 — «Абраза прэзыдэнта»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньніПраваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Апроч «Вясны» заяву падпісалі «Прававая ініцыятыва», Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Human Constanta і Lawtrend.