Дата дня
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР, якая 25 жніўня наступнага году атрымала канстытуцыйны статус.
Таксама ў гэты дзень
1320 — Бітва пад Меднікамі паміж войскам Тэўтонскага ордэну і войскам Вялікага Княства Літоўскага, скончылася перамогай войска ВКЛ.
1824 — пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.
1944 — ад нацыстаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.
1953 — Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.
1955 — Скончылася акупацыя Аўстрыі, якая цягнулася з канца Другой усясьветнай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся
1877 — Уладзiмер Перцаў, гісторык, акадэмік, заснавальнік мэдыявістыкі ў БДУ.
1896 — Язэп Горыд, віленскі беларускі мастак.
1906 — у Менску нарадзіўся Ежы Гедройць, польскі палітычны мысьляр, выдавец і рэдактар часопіса «Kultura» ў Парыжы.
1950 — Генадзь Грушавы, навуковец і палітык, стваральнік фонду «Дзецям Чарнобылю».
У памяці
1910 — Уладзіслаў Дыбоўскі, заоляг, батанік, палеантоляг, фалькларыст.
1969 — Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог, дзеяч беларускай эміграцыі.
1988 — Серафім Татарын, грамадзкі дзяяч, стваральнік гурткоў Таварыства беларускай школы ў Слонімскім павеце, рэдактар газэты «Наша праўда», палітычны вязень польскіх і савецкіх лягераў.