Зноў судзяць палітвязьня
Палітвязьня Вячаслава Малейчука трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі», піша «Вясна».
Першы суд над ім адбыўся 23 жніўня 2023 году. Мікалай сваёй віны не прызнаў. Судзьдзя Алена Вераб’ёва дадала да 23 гадоў калёніі яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі за нібыта падрыхтоўку тэракту ў сакавіку 2023 году.
Пазьней паводле арт. 411 КК судзьдзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калёніі. Пасьля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калёнію № 9 у Горкі. Там літаральна празь некалькі месяцаў на яго завялі ўжо другую запар крымінальную справу паводле ч. 2 арт 411 КК.
Цяпер стала вядома, што ў судзе Мазырскага раёну 7 жніўня над палітвязьнем адбудзецца ўжо трэці суд за «непадпарадкаваньне адміністрацыі». Справу будзе разглядаць судзьдзя Анатоль Стрэльчанка. Мікалаю могуць дабавіць яшчэ 2 гады зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вячаслава Малейчука асудзілі на 22 гады калёніі. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на леташні Дзень ВоліНадзею Каранкевіч судзяць за данаты і «фінансаваньне вайны»
У Менскім гарадзкім судзе 26 ліпеня пачынаецца судовы працэс супраць Надзеі Каранкевіч паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361-2 («Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і арт. 361-3 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце»). Справу разглядае судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
Дзяўчыну затрымалі восеньню 2023 году. Да суду яна ўтрымлівалася ў СІЗА.
Надзея Каранкевіч у 2016 годзе скончыла Лінгвістычны ўнівэрсытэт у Менску. Больш за год працавала перакладчыцай, а пасьля стала тэставальніцай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 ліпеня: 6 гадоў калёніі за данаты палку КаліноўскагаДвух віцебскіх чыноўнікаў судзяць за абразу Лукашэнкі і хабары
Паўла Якаўлева і Валянціна Алфёрава, кіраўнікоў Віцебскага цэнтру стандартызацыі і яго філіі (РУП «Эталён») будуць судзіць паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Акрамя таго, Якаўлеву і Алфёраву выставілі абвінавачаньне ў атрыманьні хабару, крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, службовай падробцы (ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 210, ч. 1 арт. 427 КК).
У чым менавіта абвінавачваюць чыноўнікаў, невядома.
Справа на чыноўнікаў паступіла ў суд Першамайскага раёну Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 ліпеня: Беларуса з «тэрарыстычнага сьпісу» будуць судзіць паводле 5 крымінальных артыкулаў